Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ангеліна Зелянкевіч

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)
Славутая гісторыя пра песняра Здаўна жыве ў памяці народа. Паехаць па мясцінах званара Аднойчы выпала нагода. Усе жадалі пабываць мы на Дняпры І ўбачыць легендарныя палеткі. Так хацелася наведаць нам Ляўкі. Вось і дзень назначылі паездкі. Мы ў Ляўках. Якая прыгажосць! Глянь уніз, а там – Дняпро імклівы. Цеплыня.Вясна. Усюды весялосць, Чуецца наўкола шум гуллівы. Пад уражаннем мы ўвайшлі ў музей. Цішыня. З-пад шкла глядзіцць Купала. “Ён для нас сапраўдны чарадзей,” – З інфармацыі экскурсавода прагучала. Усе разам мы пайшлі ў другі пакой І ўбачылі паэтавы там рэчы. На хвіліну ўявілі, як сваёй рукой Дакранаўся ён да іх і грэўся каля печы. А ізюмінкай экскурсіі ў Ляўках Стаў для нас гараж, а ў ім – машына. Так шчымела моцна ў грудзях, “Шаўрале” стаяла прад вачыма. Не хацелася нам пакідаць Ляўкі. Апынуўшыся ў чароўным гэтым краі, Будзем доўга ўспамінаць, сябры, Мы аб казачным сапраўдным раі. Любоў Балуева, Ангеліна Зелянкевіч, школа № 8 г.Магілёва Nike