Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Прылуцкая

Сярэдняя: 5 (60 галасоў)

Раз аднойчы ў славянскай краіне,
У краіне маёй сінявокай,
За свабоднае сэрца злавілі
Птушку, што мысліць глыбока.

Час праходзіў, а птушка не гасла,
Як не гасла і сэрца яе,
Хоць і пела яна нашчасна
Аб Радзімы вялікай журбе.

А сабакі, яе што схапілі,
Аніяк зразумець не маглі:
Погляд птушкі чаму не зламілі
І чаму напужаць не змаглі?

Што цяплівасць дае і адвагу,
Што надзею і смеласць дае,
Да Радзімы дае што павагу,
І што сэрца не губіць яе?

З інтарэсам каты спыталі,
Як ёй сілы хапае ўвесь час.
Не спужалася птушка пытання,
Бо дакладны мела адказ:

“Вы сабакі, адданыя ўладзе,
І ўпэўнены: так трэба жыць.
Без дазволу вы нават і з маці
Не рашыцеся пашчу адкрыць.

Мае кожны свабоднае сэрца,
Дзе да шчасця імкненне яго,
Што заўсёды так моцна б’ецца,
Што ратуе цябе самаго.

Схаваць можна яскравыя ідэі,
Можна нават і розум схаваць,
Гонар можна схаваць свой з надзеяй,
А пачуцці свае не схаваць.

Чаму сэрца маё не сціхае?
Не прыйшоў для яго гэты час:
Да ўпартасці ўсіх заклікае,
І ягоны агонь не пагас.

Не пачну шкадаваць сваёй долі,
Бо ўчынкі мае недарма
І не горш гэта жыць, чым на волі,
На той волі, дзе волі няма!

І аднойчы ўстане краіна
За свой гонар, за мову, за лёс,
Нават продкаў устане даўні?на,
Нават сыдуць анёлы з нябёс.

Не зламіць вам ніколі народу:
Мы не згодны краіну аддаць!
І не выкрасці з сэрца свабоду,
І за грошы яе не прадаць!

Не зламіць барацьбы дух ўваскрослы,
І няволяй яго не спужаць,
Бо маленькі любы ці дарослы,
За ідэю гатовы стаяць.

Свайго дамагчыся мы зможам:
Мы суровы скінем рэжым.
І я ведаю: мы пераможам.
Па заслугах аддасца ўсім!

Вось тады я душой зразумею,
На імкненні што кожнага з нас,
Хто палёг за краіны ідэю,
Збудавалі мы Волі час!”