Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзмітрок Захоцкі

Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)
Вяртаўся я з камандзіроўкі, Прыехаў я ад скабароў. Дамашняй ежы не хапала, Таму пачаў “кухарыть” зноў. Раблю па-беларуску піццу, Яе рацэпт вам сення дам. Калі прыйдзецца да спадобы, Згатуеце сваім муж’ям. Заклаў у аснову піццы бабку. Ня дробна бульбу я надраў. Алеі кропнуў на патэльню І цеста на яе паклаў. Наперад у цеста дадаць трэба Солі крыху, ды з часнаком. А потым гэта ўсё прыправіць Таплёным маслам з малаком. Кольцы цыбулі ў масле смажыў , Ды драны сыр падрыхтаваў. Ах, да – пастаўскі “сулугуні” Для стравы я выкарыстаў. Купіў крыху глыбоцкай шынкі, Яе нарэзаў патанчэй, Адклаў у бок. Пацяклі слюні – Паесці я хачу хутчэй. На цеста верхам клаў я шынку, Цыбулю зверху шынкі клаў. А каб была самачнее піцца – Усе гэта сырам прысыпаў. Калі ўсё гэта мы зрабілі, То больш няма чаго чакаць. Патэльню ставім у духоўку, Хвілінак так на сорак пяць. Напёк бліноў, зрабіў макілу. У дзяцінстве тата навучыў: Насмажыў шкварачкі з цыбуляй, Потым да іх смятаны ўліў. Жэўжык малы не есць макілы, У варэнне любіць блін макаць. Таму прыйшлося да вячэры Суніцаў цертых яму даць. Духмяны “Дзвінскі”, немагчыма Ў замежжы смак твой пазабыць. Таму пакуль пячэцца піцца, У краму пабег цябе набыць. Прабачце, для мужчыны б мяса Кавалак трэба пажаваць. На гэты конт ёсць меркаванне – Вяндлінай стол не сапсаваць. З парэчак маёй цешчы морс, Каб чым запіць – збанок наліў, Жонка мая яго варыла, Я толькі банкі закруціў. За агуркі – бабулі дзякуй, Грыбкі ад дзеда на стале! Дарэчы, піцца ўжо гатова. Трэба ісці вячэраць мне… …Хоть п’ю часцей шатланскі віскі - Гарэлкі ў рот даўно не браў. Пад традыцыйныя прысмакі Бутэльку сення распачаў. Шануйце Бацькаўшчыну нашу, Яна ў жыцці у нас адна. Першую за вячэрай шклянку За Беларусь я п’ю да дна! Дугую шклянку ўздымаю Я за сям’ю і за бацькоў! У жыцці яны дапамагалі. Ва ўсім не чуў ад іх адмоў. Трэці свой тост я вып’ю стоя, За ту АДЗІНУЮ ў жыцці, Што мне асілка падарыла. Другой такой мне не знайсці! Сябры, даруйце за памылкі. Мовай бацькоў ужо шмат гадоў Я не пісаў. Стаміўся нешта… Дабранач. Адпачыць пайшоў. Mens Footwear Online