Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяніc Калошка

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Кантраляваць сябе сярод натоўпу смуты, Якая ганьбіць за разгубленнасць усіх, Павер у сябе, нягледзячы на путы, Пакінь iх пры грахах сваіх. Ты стамлення не чакай, не давай сабе зламацца, Хлусы хлусяць, адпусці ты іх, Навучыся дараваць, і пры гэтым не здавацца Вялікадушней і мудрэй другіх. Не рабі ты сны сваім гаспадаром, Ісціны апошняй не рабі з ілюзій, Калі Трыумф-Бяда перад табой, як гром, Прымі іх аднастайна - блізнюкоў у саюўзе. Глядзі спакойна, як Ісціна, што паказаў, На службе ашуканцамі, для дурняў пастка, Ці зломана ўсё тое, что жыццю аддаў, Зноў узраджаць патрэбна з беспарадка. Умей паставіць ты ў радаснай надзеі На карту ўсё, і рызыкнуць адным кідком, Умей не шкадаваць аб няўдалай падзеі, Калі прайграўшы, зноў стаў басяком. Умей прымусіць сэрца, нервы, цела, Табе служыць, калі у тваёй грудзі, Ужо даўно пастала ўсё, і ўсё сгарэла, І толькі Воля кажа ім: “Ідзі!” Захоўвай дабрачыннасць, гаворачы з натоўпам, Будзь простым побач з каралём, Будзь супайкойны разам з асталопам, Будзь цвёрды з ворагам і з лепшым сябром. Напоўні сэнсам кожнае імгненне, Гадзін і дзён, і часа безупынны бег, Твая Зямля, пачуй натхненне, Тады, мой сын, ты будзеш Чалавек! nike