Калі ты не губляеш розум свой
У натоўпе пустадомкаў і вар’ятаў
І застаешся ў ім самім сабой,
І ў сэрцы тваім веры 'шчэ багата;
Калі цярпенне маеш, каб чакаць,
Сваёй маной хлусні не памнажаеш
І зло каханнем здольны суцішаць,
А звычкі пагарджацца ўжо не маеш;
Калі не толькі марамі жывеш,
А практыкуеш дзеянне за словам,
І да хістання лёсу роўны тэж,
Да шчасця ці нядолі ўжо гатовы;
Не плачаш, калі праўды адкрыццё
У пастку для цябе жа ператвораць
І можаш склеіць бітае жыццё,
Душу сваю аправіўшы ад гора;
Калі сваіх не лічыш перамог,
І без сумнення імі рызыкуеш,
А ўсё згубіўшы, ўсвайваеш ўрок
Але аб стратах доўга не сумуеш;
І ў намаганні сэрца, нэрваў, жыл
Умееш ў барацьбе заўжды збірацца
І лезеш ўверх, хаця не маеш сіл,
І толькі воля кажа: “Так трымацца!”;
Калі ўмееш з кожным размаўляць
І пры цары з народам датыкацца,
Ні на кога вакол не крыўдаваць,
Але з усімі роўней заставацца;
Калі звяраеш мерны ход хвілін
З шасцідзесці секунд шалёным бегам,
Зямля – твая! І – для цябе, мой сын!
І ты на ёй – да будзеш – Чалавекам!