Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ганна Галавіна

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Усім караблям - нязведаны маяк,

Усім падарожным - червеньская зорка.

і я таксама падаю руку,

Каб адчуваць жывыя прамяні.

Дзе сонейкі і сонцы не былі,

Альбо прайшлі, каб захлынуцца змрокам,

Пралескі расцвітаюць у вачах

Тваей неспадзяванай цеплыні.

Хто перажыў падманных слоў патоп,

Хто бачыў злое полымя жадання

і нават піў халодныя дажджы,

Пагляд адводзяць у маўчанні прэч.

Усім вінаватым-самы цяжкі меч,

Асуджаным-апошняе світанне.

Я літасці прашу: на дабрыню

Ні броні ў мяне, ні апраўдання