Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крысціна Пятроўская

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

І кожны твой верш, і кожны радочак,
Напоўнены шчасцем і цеплынёй,
Жыве ў іх каханне аб родным народзе,
І думкі, і казкі, і добры настрой!
Бясконцае поле, і луг на прасторы,
І самы звычайны сялянскі народ
Дзявочыя вочы, з колерам мора
Клёкат буслоў, і лясочка радок!
Мы з гонарам кажам, што мы беларусы,
Мы з гонарам нашу гаворку вядзем,
І з гонарам ўсе мы цудоўна жывем.
Як салодка гучыць, наша родная мова,
Нібы птушкі ў небе пяюць,
Нібы зверы гаворку вядуць,
І вяночкі па рэчцэ плывуць…



Сярэдняя: 3.5 (12 галасоў)

***

Я лічу, што ўсё яшчэ будзе:
прыйдуць маладыя гады,
і ты забудзеш, мой мілы,
з другою мяне назаўжды.

А я..
Я, як птушка ў паветры,
па небе буду лятаць,
ад шчасця буду смяяцца,
мінулае не ўспамінаць.

Наведаю лепшага сябра,
прайду разам з ім акіян,
аб гэтым напішу ў сваёй кнізе,
і завяду курортны раман.

Мінуюць гады — і ад лета да лета,
не буду я сумаваць.
Я пабягу насустрач паветру,
каб разам з ім існаваць.