Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

шлях

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Вячэрняя зара, прамень залёны мары: жыццё пройшло нядбайна, а ўсёткі нездарма! Пакінуты сляды без усялякай крыўды, што ў ліку пірамідаў маёй чамусь няма; і ранішні прамень па даўжыні кладзецца на цёмныя вачніцы твае, мой светлы дзень! Нябёсы зіхацяць загадкава і квола: наперад кроч, паломнік, пакуль блішчыць раса; пакуль паўднёвы жар не апаліў дарогу пад барабанны рогат далёкіх зор Стажар. Так выпадкова? – ой, як полымя знішчае спароджана ў адчаі, клянуся, што не мной! Вячэрняя зара, прамень надзей нязыркі: чытаць бы без памылкі лісткі календара, адмераныя нам не лёсам, ані рокам, не выпадковым крокам – па горлачка, спаўна! І святасць не губляць, і не тварыць аблыжнасць, пашкадаваць бліжэйшых бязгрэшнаму пад стаць! adidas Ultra Boost kaufen


Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Налева - спакушае д'ябл, Направа - мроіцца нам Бог... А проста - так карчма чакае, за ёю трызніцца астрог... Nike Hyperdunk 2018


Яшчэ не ацэнена
Як збочым мы знянацку ў прорву З наканаванага нам шляху, Пакіне Бог нас, небаракаў, Так што – стрымацьма буйны нораў!!! Air Max 95 VaporMax


Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)
Ты ступаеш на брук, заімшэлы, даўно знаёмы. Ён шчасліва раскінецца, выльецца прахалодай. Пад царкоўных званоў несціханы і гулкі гоман Ты бяжыш на кірмаш - пабліжэй да свайго народа. Там ідзеш нетаропка, з цікаўнай такой усмешкай, Павітаешся з кожным, спытаеш, як што каштуе. Так свабодна і весела, з цэлым мяшком чарэшняў Ты няспешна пракрочыш густы чалавечы вулей. Разгарнуцца нябёсы блакітным буйным абрусам... Што далей? І куды? Маставая сама падкажа. Ты гарэза-дзяўчынка нястрыманай Беларусі І ты зведала горад - звычайна і незаўважна. Ты сустрэнеш суседку, рамесніка і гандлярку, Да старога садоўніка ветліва завітаеш, Перагнешся праз весніцы: "Добрага, дзядька, ранку!". Зачаруешся кветкамі і цяплынёю мая. Толькі ціха душа пажадае супакаення. Паглядзіш на крыжы, купалоў залатыя сплавы, Узгадаеш пра кнігі... У велічным задуменні Ты павернеш назад І пакрочыш дамоў, Прадслава.Off White X Max 97