Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Леанід Шырын

Яшчэ не ацэнена

На пагорку, ў нас
За хатай,
Дуб старэнькі
У тры абхваты.
А ягоныя сынкі –
Маладзенькія дубкі,
Дзесь цяпер шумяць
Далёка…
Дуб сумуе
Адзінокі.

Побач з дубам,
Ля дарожкі,
Пасадзілі мы
Бярозку.
А бярозка –
Глянуць люба..
Хай унучка будзе ў дуба.



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Верабейка ў лужу ўскочыў,
Растапырыў крылцы.
Пакупацца, мусіць,
Хоча
Ды прастыць
Баіцца.

- Гэй, не бойся! -
Я крычу
Са свайго аконца. –
Не прастудзішся,
Дзівак,
Там жа ў лужы сонца!



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

На лісток усеўся
Конік,
На калена ўзяў
Гармонік.
Грае польку-весялуху
Гэтак хвацка –
Люба слухаць.
Грае весела
Камарык,
Скрыпку ўзяў
Пад бараду.
Паласаты чмель-дударык
Дзьме ў вярбовую дуду.

Падбярозавік
З таўстухай
Паглядзець прыйшлі,
Паслухаць,
Як на сцэне –
Пні старэнькім –
Карагод вядуць
Апенькі.
На канцэрт прыйшлі
Лісічкі
Ў модных жоўценькіх
Спаднічках.



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ціхай ночкаю
З-за хмар
Выйшаў месяц-гаспадар.
На зямлю глядзіць ён
З неба,
Ці ў парадку ўсё,
Як трэба?
Ці паснулі
Птушаняты?
Дзе начуюць
Звераняты?..
Глянуў месяц
Заадно
І ў Міхаськава
Акно.
Стаў і слухае
З Міхаськам,
Як гаворыць бабка
Казку.