Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марк Алфееў

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Надакучыла ўсё, тармазіць інтэрнэт, Тэлевізар хлуснёй ў маю галаву б’е. Калі верыць усяму, што вакол без цябе, Літаральна зыйду, з”еду з глузду ў сне. Сны міжволі грымяць, грудзі рвуць на шматкі, Там заўсёды з табой я, без цябе аніяк. Я прачнуцца баюсь, стогнам боль на лісты, Дзе жалею сябе і кляну горка так. Кожны вечар сяджу, бачу пары на плошчы, І мой першы паверх не дае шанец выжыць, Там вясёлка, каханне, мне усё гэты сурочыць Бясконцыя болі ў адзіноце на крыжы… Гэта мой крыж, я веру, што змагу сам узняцца, Што змагу з свайго сэрца выпаліць і твой вобраз. А пакуль я ў пакуце, унутры дзвесьці грамаў Я крычу, але мала хто чуе мой голас. Не глядзі на мяне, кожны вечар у думках Твае вочы, твой погляд і дзіцячая ўсмешка. Ты клюеш мяне гэтым як бязлітасны крумкач, У душы маёй поцемкі, я заблытаўся, дзе ты. Сілы хлопца кідаюць, я на вуліцу голы, І за руль сваёй мазды, і педаль у падлогу. Ноччу вуліцы ўносяць у вокны вецер свабоды, Адчуванне такое быццам стоптаны ногі. Не магу ўжо йсці, я лячу над дамамі, І прыёмнік грыміць голасам Прымадоны, І насустрач машыны свецяць сваімі фарамі, На хвілінку прыслухаўся – ўсё тыя ж стогны. У грудзі… І твой водар, і твае пацалункі, Усё міжволі знікае, але зноўку прыходзіць. Я прыдумаў, як жвава пазабыць пра стасункі – Не глядзець на цябе, здзекавацца ўжо хопіць… Nike Shox Avenue 808