Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марыя Канапацкая

Сярэдняя: 1 (1 голас)
Дамашаны, Дамашаны… Нам лесам так наканавана – Вы наша боль , жальба і смутак. У тых незнаемых Дамашанах Наш брат старэйшы пахаваны… З дзяцінства помню – усе чытау, Бывала й вершы ен складау. Хоць я была тады малая, Ды вершы тыя памятаю. А як прыгожа малявау, Бо й гэты талент божа дау. Для брата Вовы нянькай быу, Ен шчыра меньшага любіу. З сабой у адрынку яго брау, Калі там штосці майстравау, А каб малы не замінау – У стружкі пад варштат саджау, Цвікі і малаток давау – Так да сталяркі й прывучау. Сястра за гэтым назірала і потым бацьку дакладала. А бацька наш быу памяркоуны, Характар добры,мяккі, роуны. Ен торхі Леню дакарау, Дык той да галавы не брау. А як дзяцінства праміyнула – Яго у горад пацягнула. Ен Мінск у 60-х будавау: Рабіу сталярку, цэглу клау, Бо майстрам быу,амаль, ад бога, Якіх на свеце не так много, Бо меу ен рукі залатыя, Уменне меу, запал і спрыт. і быу пры гэтым эрудыт. У Мінску Леня наш прыжыуся, Сустрэу каханне, ажаніуся, Дачок цудоуных прычакау. і будавау, усе будавау… Пазнау уменне яго рук і далекі острау ітурут, Дзе ен таксама майстам быу, Мо й там здароу*е палажыу… А дзеці сталі падрастаць – Надумау дачу будаваць. Ен душу у яе улажыу, Гадамі гэтай дачай жыу. Дауно будыніна гатова - Пабудавана адмыслова. Квятнік і агарод і сад – Зауседы працы было шмат. Жанчын сваіх ен шанавау і агарод не давярау. А як унукі падрасталі, То там на дачы й прападалі. Што сам умеу – таму й вучыу. Не толькі дзедам – бацькам быу. Хацеу каб на яго зямлі Унукі выраслі людзьмі. Мяркую я, што так і будзе, Ніхто з іх дзеда не забудзе, Ніхто яго не падвядзе – Ніяк, ніколі і нідзе! А сам ен там, у Дамашанах Ля храма год як пахаваны… Бо й там яго як майстра зналі, Цанілі, шчыра паважалі. Бо й там ен добры след пакінуу і след яго там не загіне. Сціскае сэрца, свет не мілы – Мы едзем к брату… на магілу…. Air Jordan IV 4 Shoes