Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікалай Салаўцоў

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Адкуль я родам – з цеплыні, ці з снежных зім? – З рэпрэсіўных сталінскіх гадоў я родам… У снежні месяцы, які быў не благім, На свет з”явіўся перад Новым годам… Даволі доўга з снежнем я тады дружыў, Якому і ў любві хацеў прызнацца… Калі ж… у трыццаць сёмым бацьку ён забіў- Тады, як д”ябла снежня стаў баяцца… Сягоння ў снежні шлю сябрам я свой прывет, Якім мой дзень Анёльскі стаў любімы… З іх дапамогай у жыццё тарыў свой след, І Бог з нябёс не быў глухім айчымам… 5.12.2013 года. Seasonal Footwear


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Заходжу я ў хату пад песню масніц, Дзе шыбы пабіты рукою шаленства… Запальваю свечкі з мінулых Грамніц, Каб босую памяць убачыць з маленства… Збалелае сэрца шчыміць і шчыміць, Бо вецер бядоты гуляе па хаце… Святы Мікалай сумна з кута глядзіць, Ды з фота шчымліва ўсміхаецца маці… Гляджу я, як слівы ўраджайна цвітуць, Як ёлка бацькоўская скардзіцца Богу Што часта яе ўжо сяльчане сякуць- Памерламу лапкамі сцеляць дарогу… Пакінуўшы босую памяць вятрам, Выходжу я з хаты праз рыпныя дзьверы, Слязінку змахнуўшы, душэўны бядлам, Іду я дарогай надзеі і веры… 2.12.2013 года. Kids Footwear Online


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Народ наш жыў спакон вякоў Галодным, быў і бітым… Было герояў шмат, дзялкоў, І правячай эліты… Былі цары, калісьці, ў нас, Правадыры з “народа”… Мяняў іх гучна зорны час Без нашай пэўнай згоды… Ліць бруд не хочу з года ў год За неўраджай на хмары… “Якія мы – такі народ, Такія і баяры”… Наш люд за Сталіным ішоў Пасля вайны з вампірам- За шапку жытніх каласкоў Пяць год даваў Сібіры… Але народ наш не тужыў, Ён будаваў заводы… Каўбасы – з Мінска прывазіў, З Масквы – адзенне, боты… Сягоння добра сталі жыць Без Гарбачоўскай біты… Напэўна, досыць слёзна ныць, Бо ўсе мы з гэтай світы… Вось так бягуць за годам год, Растуць сады і дзеці… І беларускі наш народ Стаў паважаны ў свеце. Не ганьбі шчыры наш народ, Лугі, палі і сёлы… Які ты сам – такі і мёд Табе прыносяць пчолы… Над намі ззяе шчасця май, Мацнеюць сёння крылы… Красуй, мой Беларускі край, І набірайся сілы!! Зо.11.2013 года. Off White X Max 90


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Нада мною яблык спелы, Звіс уніз ён галавой, І глядзіць мне ў вочы смела, Вывучае позірк мой. Да яго прыйшоў з абразай, Або з чыстаю душой?.. Ці я з”ем яго адразу, Можа ранняю вясной?.. Не, не дам сягоння згубы, Будзеш доўга ў хаце жыць, Каб зімой унукам любым Вітамінчыкі дарыць!.. 6.12.2013. Racing Archives