Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Однако... тут. Вот и так бывает...

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхал Анемпадыстаў

Сярэдняя: 4.4 (22 галасоў)
Мы чакалi Калядаў з маленства I нiяк не маглi дачакацца Тату трэба было на работу Мацi трэба было на працу А Гагарын ляцеў на ракеце Па-над нашым дваром ды садам Мы глядзелi ўсьлед са зьдзiўуленьнем I мiжволi чакалi Калядаў Мы увосень падпальвалi лiсьце Мы узiмку хварэлi на глянды I прыклаўшы далонi да вуснаў У цямрэчы чакалi Калядаў Мы пiсалi ў школе дыктоўкi Нас вадзiлi глядзець на парады Прафсаюз выдаваў карамэлькi Мы бралi i чакалi Калядаў Нам даводзiлi, хто мы i што мы Нас вучылi выконваць загады Нам казалi, ды мы ня чулi Мы употай чакалi Калядаў Мы рабiлi высновы хутка Мы павольна сьпявалi баляды Мы назлосьць валасы расьцiлi I ўпарта чакалi Калядаў Што з таго, што ўсё гэта зьнiкла Быццам бурбалкi ад лiманаду Засталiся сям'я i дзеткi Засталося чаканьне Калядаў Засталiся сябры ды праца А адзiн, дык "вабшчэ" ў Канадзе Мы на сьвяты дашлем паштоўку Будзем разам чакаць Калядаў Позна ўвечары посуд памыем I пакiнем, каб сохнуў на тацы Мы чакаем Каляды з маленства I ня можам нiяк дачакаццаNike KD


Сярэдняя: 4.6 (20 галасоў)
На нашай вулiцы Усё звычайнае Таполi пыльныя Дамы панэльныя Двары квадратныя Пад'езды брудныя Жыцьцё нармальнае А людзi розныя На нашай вулiцы А пятай ранiцы Апошнi п'янiца Дамоў вяртаецца Дамоў вяртаецца Iдзе хiстаецца I брудна лаецца На нашу вулiцу На нашай вулiцы А шостай ранiцы Дымяцца комiны На хлебнай фабрыцы Дымяцца комiны Працуе фабрыка I пахне печывам На нашай вулiцы На нашай вулiцы А сёмай ранiцы У сем'ях чайнiкi На плiты ставяцца Канапкi робяцца Яешнi смажацца Усе нэрвуюцца Усе сьпяшаюцца На нашай вулiцы А восьмай ранiцы Сонца ў вокнах Дамоў адбiваецца Мой брат ля вакна Мой брат усьмiхаецца Мой брат нiкуды Зьяжджаць не зьбiраецца Бо брату майму Жыць падабаецца У гэтым доме На гэтай вулiцыAccessories