Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікола Ермаловіч

Сярэдняя: 5 (12 галасоў)
Беларусь, ты доўга сніла Сон цяжкі крывавы свой. Час прыйшоў раскоўваць сілы І за волю йсці на бой. Годзе рабскага цярпення, Годзе ўжо астрожных крат, Беларусь! У наступленне! І ні кроку больш назад! Ты прыгнечана найболей, І ўжо грозіць смерць табе. Твой ратунак толькі ў волі І твой шлях у барацьбе! Годзе крыўд і прыніжэнняў, Годзе кпінаў і пагард! Беларусь! У наступленне! І ні кроку больш назад! Помніць больш за ўсё павінен Беларускі край святы, Што калі сягоння згінеш — Не ўваскрэснеш болей ты! Годзе нам чужацкі лад! Годзе страху нам знікнення! Беларусь! У наступленне! І ні кроку больш назад! New Nike Shoes


Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)
Гэта пры нас Беларусь забівалі, Гэта пры нас ёй магілу капалі, Ды аб ратунку яе мы не дбалі, Мы яе ворагу самі аддалі. Многія з нас нават катамі сталі, Разам з прыблудамі білі, тапталі, Гналі яе, ёй у вочы плявалі. Мы ж гэта шчасцем яе называлі, Будучнасць слаўную ёй прадракалі І пераможныя гімны складалі. Гэта пры нас Беларусь забівалі. Гэта пры нас ёй магілу капалі, Толькі адны мы у гэтым віноўны, Толькі адным нам і мераю поўнай Вечнай агіды адмерана будзе, Бо не падставілі мы свае грудзі, Каб засланіць імі маці Радзіму. Гэта бо толькі і ёсць тым адзіным, Чым здабываюць жыццё і свабоду, Гонар і славу Айчыне й народу. Гэта пры нас Беларусь забівалі, Гэта пры нас ёй магілу капалі. 1976 adidas Sneaker News


Сярэдняя: 5 (8 галасоў)
Колькі развялося ў Беларусі роднай Байструкоў няўдзячных, погані бязроднай. Хоць ядуць нямала нашай солі-хлеба, Топчуць зямлю нашу, копцяць наша неба, Ды сваю старонку граззю абліваюць І народ свой кроўны ўсяк знеслаўляюць. Свая мова, песні ім зусім нялюбы, І яны ўсё робяць дзеля нашай згубы. Чуюць-знаюць гады, што ім патураюць І што іх за гэта добра надзяляюць. Але мы ім скажам на іх спрыт нялюдскі: "Нас душылі Гітлер, Сталін і Пілсудскі. Калі ж мы жывымі выйшлі з лап ільвіных, То не нам баяцца капытоў асліных!" Air Jordan