Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Нагорная

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Малінавы вечар крылом дакрануўся, Да думак маіх і ў ноч паляцеў. Спужалася раптам, каб ты не прачнуўся, Калі за акном ціха дождж зашумеў. Амаль непрыкметна ўсмешка кранула Маўклівыя вусны,задумлівы твар. За нашым акном навальніца грымела, Вадою тушыла кахання пажар. Калі ты прачнешся, мяне ўжо не будзе, Ні ў гэтым пакоі, ні ў гэтым жыцці, Якое калісьці з табой малявалі Ружоваю фарбай па гладзі ракі. Каханне – імгненне, няхай застанецца У памяці сэрца твайго і майго. Што вечна мы любім, нам толькі здаецца, Я хутка забуду, што з намі было. Да скроняў тваіх я рукой дакрануся, Прабач мяне, мілы, апошні ўжо раз. Я ціха пайду, пакуль ты не прачнуўся, Хай дождж за акном ціха плача пра нас.adidas