Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ніяна Загарэўская

Сярэдняя: 4.2 (14 галасоў)
Неба хмарныя сутонні выліваюць смутку тоны, і ў імжы халоднай тоне дзень захмураны і сонны. Кроплі ціха шапацелі, на зямлю яны ляцелі, нібы штось сказаць хацелі. Вецер ім пад ногі сцеле на зямлі асенняй целе жоўталістыя пасцелі. Заўтра неба праяснее і задумаецца неяк. Знікне кропель пошум ціхі, і туга нябёс аціхне... Nike Free Rn Flyknit


Сярэдняя: 3.9 (13 галасоў)
Крыху тугі і пакуты крыху – зноўку душа напаўняецца крыкам... У кругаверці задухі стогне слова жывое, надзея тоне. Рыбай на беразе ісціна б’ецца – беднай параніла хітрасць сэрца. Межы тугі скрушны час вартуе, ён нас ад выраку ці ўратуе?.. adidas


Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Пракладаю па восені сцежку – лісце шэпча: паслухай, слухай... І шуршанне самоту цешыць, б’ецца ў сэрца ўспамінамі глуха. Спелы яблык кранецца долу – ссірацее каштэлеў вецце, і закружыць над ціхім полем, запяе сваю песню вецер, і з-пад ног адабраць захоча пазлачонае ўбранне дрэваў, адгукнецца жалем сірочым, надвячоркам скупым задрэмле. Восень слухаю, як і калісьці – час спыніўся, застыў нібыта... Адгукнецца мелодыя лісця рэхам дзён, што забраны нябытам. Nike React Element


Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Яшчэ год адзін адплывае ў бязмежжа, трымціціць на далоні сняжынкай-слязой. Што - памяць забрала, што – снежань заснежыў, а нешта - паранена часу лязом. А недзе – усмешкі, як птушкі на голлі, іх песню шчаслівую хоры пяюць… Дзесь бураў змагарнае рэха скуголіць, дзесь волі агмень зорыць песню сваю… У кожнага лёсе ёсць мноства эцюдаў, і тчэцца у часе жыцця палатно. Абы час не ставіў дыягназу Юды, душы ёсць патрэба да Бога адно. Бо ў Ім мы спатолім і болі і крыўды, навучымся быць між людзямі людзьмі, каб тыя, што заўтра ў жыццё гэта прыйдуць, застацца хацелі людзьмі як і мы. Снег зноўку растане, і з выраю птахі на крылах вандроўку-вясну прынясуць. І сумныя думы пазбавяцца страху, і вольную песню вясны запяюць Nike Shoes