Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Асенні дождж

Сярэдняя: 4.2 (14 галасоў)

Неба хмарныя сутонні
выліваюць смутку тоны,
і ў імжы халоднай тоне
дзень захмураны і сонны.

Кроплі ціха шапацелі,
на зямлю яны ляцелі,
нібы штось сказаць хацелі.
Вецер ім пад ногі сцеле
на зямлі асенняй целе
жоўталістыя пасцелі.

Заўтра неба праяснее
і задумаецца неяк.

Знікне кропель пошум ціхі,
і туга нябёс аціхне...



Асенні дожд перад праясненнем

Асенні дожд перад праясненнем павінен змыць увесь бруд...