Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пятро Чабор

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Нібы ў бубен “бом-бум-бом” –
Загрымеў у небе гром.
Дождж пайшоў – і ручаёк
з песняй звонкаю пацёк.



Сярэдняя: 5 (12 галасоў)

Вы для мяне – хмель мройных траў,
глыточак свежага паветра.
Гадамі ў сне я Вас чакаў
пад водбліск зор і подых ветру.

Я ўсё дарую, хоць у нас
сцяжынкі не сышліся разам.
Я так хачу убачыць Вас,
калі сумую змрочным часам.

Устану, пагляджу ў акно –
сняжынкі ў карагодзе кружаць…
А ўсё было не так даўно,
а сэрца тужыць, тужыць, тужыць.



Сярэдняя: 4.7 (11 галасоў)

Галіны гнуцца пад цяжарам яблык,
і пах антонаўкі дурманіць галаву.
А дзесьці там спявае сумна зяблік,
схаваўшыся ў зялёную траву.

Пачуе памяць крокі на змярканні,
трывожыць згадка праз гады душу.
Ў тумане зніклі першыя спатканні…
Сказаў табе не ўсё, а болей – не скажу.



Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

У шыбу пастукаўся ўзмахам крыла:
- Ну як, у палаце хапае святла?
А можа, што трэба? Дык вы не маўчыце,
я вестку дастаўлю, адно - мне скажыце.
Ці, можа, скруціла хвароба ліхая?
Дык лекаў прымчу я з далёкага краю.
Я хлеба акраец узяў са стала
і птушцы праз фортку скрышыў ля вакна.
- Нічога не трэба, крылаты сябрук.
Ляці сабе далей, а дзякуй - за стук.