Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Грашу – малюся, йзноў грашу

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Грашу – малюся, йзноў грашу.
- Прабач мне, Ойча Мой, - прашу.
Святых Таінстваў Божы дар
Дае душы Царквы алтар.

- Хлеб, – гэта Цела, віно, – Кроў,
Шукаю сэнс свяшчэнных слоў.
Святога Духа Божы знак
Адчуць, спазнаць не проста так.

Злучыцца з Духам у душы,
Малітваю ў начной цішы,
Пастом, паклонамі, крыжом
і перамогаю над злом.