|  | 
                                
                                    
                                        
                                            
                                                
                                                    
                                                        
                                                            
                                                                                                                                                                                                                                                                        
                                                                                                                                
                                                                    Рыгор Сітніца
    
  
  
      
        
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
...Зімы недарэчная рэшта –
 Сьнег падае і растае.
 Ды ўсё ж ён нагадвае нешта,
 Пра штосьці забыць не дае.
 і ў памяці цёмным закуткуАдшукваю словы твае,
 А сьнег, як метафара смутку,
 Зноў падае і растае.
 
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
А болей ні слова – маўчы,Касету пастаў, уключы –
 Хай сум у сутоньні паўсонным
 Паўстане з журбой на мяжы;
 Хай з музыкаю «nostalqіe»
 Пра Шэрбурскія парасоны
 Смуткуе душа унісонна
 Над шнарамі колішніх ран...
 Здымаю маэстра Легран,
 Я свой капялюш перад вамі,
 Здымаю, хаця й не нашу,
 Ды дзякуй, бо часам душу
 Ратуе ў жыцьцёвым бедламе
 Ваш сентыментальны матыў;
 Хай некаму ён – прымітыў,
 іроніі варты, - ня болей,
 Ды рэхам рэальнага болю
 Камусьці пазначыцца сьлед,
 Пакінуты сьціплым матывам, -
 Наіў на мяжы з прымітывам –
 Ды можа вось гэткім наівам
 Адно і ўратуецца сьвет.
 
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
А калі ўжо здаецца, што выйсьця – ніякага,і што шэраю фарбай запэцканы лёс, -
 Раптам бачыш, як белае, чыстае, мяккае,
 Першасьнежнае дзіва сыходзіць з нябёс.
 Палахліва-нясьмелае, -белае-белае...
 Урачыстае, -
 чыстае, чыстае, чыстае...
 Суцяшэннем-спагадаю
 падае, радуе...
 Закалыхвае –
 ціхае, ціхае, ціхае...
 А я вышняю цішаю верш гэты вышыю,
 Першасьнежжам журбу сваю зацерушу,
 і стэрыльна-нябеснаю белаю цішаю
 Забінтую параненую душу.
 
      
  
                
	    	
			            
       
        
        
На Сьвіцязі вечар і ціша такая, што лепей забыць,Якое стагоддзе цяпер кватарантам у календары,
 і самае слушнае будзе –
 тут проста гадзіну пабыць,
 і, чуеш, душа мая,
 лепей нічога тут не гавары.
 Бо што – нашы словы адносна вялікае гэтай вады?
 Што – нашыя клопаты ўсё і праблемы? –
 адна недарэчнасць.
 Бо ў нас на зямлі –
 усяго мітусьлівыя дні і гады,
 А ў Сьвіцязі – Вечнасьць.
 і гэта напроста вада,
 падуладная вудам, чаўнам, невадам.
 і гэта ня так сабе дрэвы,
 што рэхам твой крок паўтарылі,
 Бо кожнае дрэва, і бераг, і камень
 тут маюць імя маладое Адам.
 Тут кожная кветка, і сьцежка, і хваля
 завуцца Марыляй.
 |