Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сенька Пралеска

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

А я ня ведала цябе...
Пяшчоту слоў,блакіт пралесак,
Ды водар траў у вясновым сне,
Што мякка вабіць на ўзлесак.

А ты прыйшоў праз сотні год...
Праз сотні сноў ды памяць думак.
Праз вечнасць першых свежых вод,
Паставіў неба на рахунак.

Мне б птушкай падаць у шызы лёд,
Пакінуць сэрца ў пыльным бруку,
Ды песні ўраз спыніць палёт,
Згубіць навечна ў марным друку.

Самотны вецер напяе,
Што з вуснаў прагных піць атруту,
Ды сонца лашчыць у мутным шкле
З табой,нажаль,нядоўга буду.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Росы ў косы...Па-над ветрам,з цягам часу
ў маладосць.
Асядлаўшы звон паветра,адчувая часу млосць.
Сонцам развядучы ночы,ранку дасылаць лісты,
Зазірая ночы ў вочы,з цемры ў дзень шукаць масты.
Разгубіўшы зорак срэбра,таямнічы той напой,
Подых поўдня,даўшы ў рэбра,
Навальніц ствараў настрой.
***
Адзвінелі кветкі ў полі...
Ужо счарнеў рамонкаў рай...
Скрозь празрысты светлы золак
У полі адшукай той край...
Гаманілі птушкі ў небе,а цяпер прастор пусты,
ды з гаючай нетры лета крочым у восень-
я і ты.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

У мяне ёсць неба-
белае,як цемра.
У тым небе сонца
як адбітак света.
Сонца белай плямай
тут плыве па столі...
У мяне ёсць памяць,
у іх-рэшткі волі.
Узвыць ваўком у тым свеце,
разарваць паветра!
Бачыць далеч зораў,
піць тый водар ветру!
Там,дзе стужка часу
цягнецца шалёна,
Там,дзе продкаў памяць,
там няма палону...