Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Абрэзкаў

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)
Маленне за Рыгора Барадуліна Не запале агня ў ачагу, Не азябне ў світальным тумане, Яго думкі спаўзаюць у дугу, Не купаючыся ў падмане. Няма зла, змыты мэты-клішэ, І нарэшце не будзе адзінства, Незалежнасць, свабоду ў души, Адчуваў ад самага дзяцінства. Ён спасцігнуў, што такое гульня - Тлён на вежах Нясвіжскага замка, Тое, што не адбылося да дня, Разам з тым, што адбудецца заўтра. Ад яго нараджаюцца сны За мяжою пяці вымярэнняў, Праз яго, ад вясны да вясны, Бачаць у дробных шутах добрых геніяў. І ад часу ні шчасця, ні гора, Марнасьць лёсу паколькі пастолькі, Усё таму, што ён памёр учора І яго пахавалі, вось толькі ... Air Jordan XIII Low