Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Прыёмка

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Крокі упэўнена робім наперад, каб разарваць несьвядомасьці нерат - годнасьць і моц старажытнай краіны вернуцца з мовай Купалы, Скарыны! Air Jordan Releases 2019


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Аднойчы зубр з Белавежы намерыўся агледзець межы сваёй дзяржавы невялікай з камандай вельмі знакамітай. Наперадзе бяжыць лісіца і ад сьліны ажно ільсьніцца: мяньціць праныра языком, нібы сабака той хвастом. За ёю дзяццел ўсе навіны старанна бухае з яліны: "Тут цар з дубочкамі бадаўся, а там бярозай частаваўся. Што пушчу збэйсаў напалову дзеля суседскае каровы - то плёткі нашых канкурэнтаў, якія прагнуць дэвідэнтаў. Законы пішуць пад яго? Пакуль ёсьць дурні - што з таго!" Ўрачыстасць пафаснага кроку раптоўна зблытала сарока - прынесла весткі з-за бугра, чым напалохала зубра: "Няўжо у немачы крымзоліў ды праўду выпусціў на волю? Сароку хуценька злавіць, бо замінае звярам жыць - супастаўляць пачнуць з людзьмі і ляснуць казачныя дні." Хто праўды не на жарт баіцца, таму і шэпт грамчэй званіцы. Air Jordan VI 6 Shoes


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Гэтую тайну я захаваю, каго палымяна і палка кахаю пачуццем чыстым, моцным, узнёслым на раздарожжы нашае лёсаў. Вось вам налева, а мне - направа. Вам мо на працу, і мне па справах. Бачым штодня адно адное, ды не замоўлю ніяк слова тое: "Рады вітаць вас, шаноўная пані, зранку, апоўдні альбо на зьмярканні. Голасам феі чароўнае казкі імя падкажыце сваё, калі ласка. Вашых вачэй глыбіня і пяшчота, вашай усьмешкі гарэзлівай цнота, вашыя вусны пунцовае барвы мне даражэй за наяўныя скарбы." Месяца човен у зоркавым моры ведае процьму гэткіх гісторый, дзе нерашучыя крокі да мроі рыцара сэрца пазбавілі зброі. Хто дапаможа і хто мне падкажа калі накірунак адзіны нас зьвяжа? Бачым штодня адно адное, аде замоўлю урэшт слова тое: -Рады вітаць вас, шаноўная пані, зранку, апоўдні альбо на зьмярканні. Голасам феі чароўнае казкі імя падкажыце сваё, калі ласка. Вашых вачэй глыбіня і пяшчота, вашай усьмешкі гарэзлівай цнота, вашыя вусны пунцовае барвы мне даражэй за наяўныя скарбы. -Мне вас вітаць прыемна, таксама! Колькі разоў позірк ваш заўважала: сэрца змаўкала маё сарамліва, а потым ў набат прабачэння прасіла. Нават лягчэй на душы неяк стала, што на прыпынку вас гэтым спаткала. Нумар адно вам свой даць застаецца - я не адмоўлю яшчэ раз сустрэцца." Nike


Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)
Мае мары, чамусьць, абмінаюць мяне, як аблокі плывуць куды вецер падзьме. кожны зроблены крок - памылковасць адна, бы халодная ноч пасьля летняга дня. Што мне рабіць? Што мне рабіць - нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага. Што мне рабіць? Я гітарай акрэсьлю весялосьць на свой лад, ды зьмяніўся увесь мой жыццёвы уклад, бо з маленства ізгоем адчуваю сябе, граю мужныя ролі, а душою - на дне. Што мне рабіць? Што мне рабіць - нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага. Што мне рабіць? Чую голас паўсюль, ды нікога няма, у мінулае думкі здань вяртае сама. Ключ згубіў у адчаі ад свабовы, граху, хоць бы выправіць шалі - я з нуля ўсё пачну! Што мне рабіць? Што мне рабіць - нічога няма нязьменнага, нічога няма сапраўднага. Што мне рабіць? New Arrivals