Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тамара Мазур

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Не прадаць, не зганьбіць, не пакінуць Роднае і крэўнае ў бядзе. Запавет такі рыхтую сыну, Каб у згодзе жыў сярод людзей. Мала выпадковую падкову Над дзвярыма новымі прыбіць. І зусім, мой сын, недастаткова Не згубіць, не ўкрасці, не ўгнявіць. Мала не судзіць, не спакушацца, Не манахі шчаснымі былі. Так патрэбна вольным называцца На святой ад прадзедаў зямлі. Так патрэбна мець яе кавалак, З белай назвай свята й чысціні. І, напэўна, мала, вельмі мала Быць як вершнік горды на кані. Насамрэч жа ні сцягі, ні зоркі Не гартуюць гэтак пачуццё, Як да родных ніваў і ўзгоркаў Хіліцца пяшчотаю жыццё. Бласлаўляю ў шлях цябе складаны, Дзе лаўровы не дадуць вянок. І не ён збаўляе ад заганаў, Іншы табе трэба, мой сынок. Той, які каханая жанчына Жартам пакладзе на валасы. Мой ты любы, мой ты родны сыне, Для цябе – Радзімы галасы. Мала на руках не мець аковаў. Што з той волі, як душа маўчыць? Трэба роднай, спадчыннаю мовай, Як бясцэнным дарам даражыць. Больш жадаць нічога не бяруся. Многа – без граху і без спакус, Мала нарадзіцца беларусам, Неабходна ЖЫЦЬ як БЕЛАРУС. 2013, у кнізе "Пакуль кахаю..." выдавецтва "Чатыры чвэрці", г. Мінск Jordan sneakers


Сярэдняя: 2 (2 галасоў)
Кароткі ўзрост ды доўгі лёс У шматпакутных нашых душаў. Ты з неба зоркі мне прынёс На персоленую сушу. Трымаю ў прыгаршчах я іх, І ззяюць казачнасцю косы. У словах мудрасці тваіх Як дзеўчанём гуляю босым. У словах сталасці лаўлю І водар руж, і прысмак кміну. І ні аб чым больш не малю, Калі і так – Твая Жанчына. 2013, у кнізе "Пакуль кахаю..." выдавецтва "Чатыры чвэрці", Мінск Air Jordan Spizike 3.5