Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Чувак

Сярэдняя: 4.8 (15 галасоў)

Абараніце мову! Калі ласка!
Абарані Радзіму , беларус,
Не толькі словам, але справаю ўласнай.
Абарані краіну Беларусь!
Ты дзе згубіў сумленне, чалавеча?
Чаму забыўся пра сваіх дзядоў?
На што мяняеш спадчыну, малеча?
Без мовы колькі пражывем гадоў?
Не маеш права называцца беларусам,
Калі не ўшаноўваеш зямлю,
Калі ілжыва кажаш ганаруся,
Крычыш ілжыва “сапраўды люблю”!
Абараніце мову! Калі ласка!
Абараніце скарб апошні наш!
Не будзе слова – знікнем як грамацтва,
І зноў адкажам кожнаму не ваш…



Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Будзільнік.Сняданне. Матуліны словы:
- Уставай, калі ласка. Спазнішся ў школу.
Дарога. Сустрэча:
- Гэй! Сяброўка мая!
Ідзем у школу.
Але… кацяня!
маленькі, хіленькі, нясчасны такі.
Убачыў мяне, прыльнуў да нагі…
- Ён скраў маё сэрца! Запаў мне ў душу!
І я без яго нікуды больш не рушу!
- Куды мы схаваем? – хвалюецца дружка –
Ён жа жывы, ён табе не ігрушка…
Ведаю! Але пакінуць яго немагчыма!
Добра, пойдзем на рызк.
Ты мая малайчына!
Дарога. Званок. Пачаліся заняткі.
Настаўнік пытае:
-Тут дзесць кацянята?!..
-Ды вам падалося!
-Ён мяўкаў заўзята!
-Прабачце – кажу – я так пазяхала.
Бо вечарам познім доўга не спала…
-Добра працягнем з вамі урок,
Але.. пачакайце… я чую скрабок…
Падобна як хто аб партфель кабцюрамі?…
-Аб парту… я так пачасала… нагамі!
Праходзіць хвіліна, праходзіць другая.
У ранцы мой кот муркатаць пачынае.
Настаўнік вушы навостыў. Сур’ёзны.
Глянуў на клас позіркам грозным.
Злосна гыркнуў:
Дастанце малое!
Сяброўка сказала:
-У бой! Я з табою!
Сабраліся з духам, ранец адкрылі,
І голасна кажам :
-Яго мы не кінем! Ён вельмі старанны,
да вучобы здольны.
Ён нават чытае, хоць і павольна!
-Ну добра, умова такая:
дазволю пакінуць, калі хоць слова ён знае!
Я крэйду у руку хутка узяла
І жырным “МЯЎ” на дошцы вывела.



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

А ці кажу што я паэт?
Люблю я забаўляцца з словам,
Люблю, таксама, родную мне мову.
Не патрабую да сябе увагі,
Мне толькі крышачку павагі,
Я – чалавек.



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Па казачных далях
У нябесным прасторы
Плывуць караблі
Абмінаючы горы.

Плывуць над палеткамі,
Плывуць над лясамі...
Вы бычылі свет!
Мне так хочацца з вамі!

Там, за марамі,
За доўгімі хвалямі
ДзіўнЫя краіны
На шляху сустракалі вы.

ДзіўнЫя жывёлы,
ДзіўнЫя расліны,
Прыгожыя птушкі...
А людзі, якія?

Я папрашу
Паляцець з імі разам.
Ціха ў небе плывуць...
Не пачую адказу...