Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Казановіч

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Мне здаецца, што гэты свет штучны, Што шчырасць мая дзесьці знікла, Раставраюцца словы бязгучна, І радасць галавою панікла. Ужо рэдка пішуцца вершы, Нішто не турбуе так моцна. Канешне, адкрыю не першай я свет чалавека дарослага. Я чула ў дзяцінстве, што потым будзе складаней, чым зараз. Схопяць за плечы турботы - І прыйдзецца скласці свой парус. У гэта верыць зусім не хацела, Лічыла: змагу бесклапотна, Пакуль жа сама не сустрэла Цяжар чалавека самотнага. Раней шчасця здавалася болей, Мела кошт дабрыня ды сумленнасць Ты нібыта становішся вольней, Але поруч стома ды тленнасць. Але ж трэба здавацца моцным Усміхацца, калі балюча. Прыйшоў час станавіцца дарослым хаваць душу за дротам калючым. Адкажыце, людзі, дзе выйсце? І як мне забыцца на гэта, Так далёка ўходзіць дзяцінства, Уходзіць шчаслівае лета. adidas NMD kaufen