Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяцінства

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Мне здаецца, што гэты свет штучны,
Што шчырасць мая дзесьці знікла,
Раставраюцца словы бязгучна,
І радасць галавою панікла.

Ужо рэдка пішуцца вершы,
Нішто не турбуе так моцна.
Канешне, адкрыю не першай
я свет чалавека дарослага.

Я чула ў дзяцінстве, што потым
будзе складаней, чым зараз.
Схопяць за плечы турботы -
І прыйдзецца скласці свой парус.

У гэта верыць зусім не хацела,
Лічыла: змагу бесклапотна,
Пакуль жа сама не сустрэла
Цяжар чалавека самотнага.

Раней шчасця здавалася болей,
Мела кошт дабрыня ды сумленнасць
Ты нібыта становішся вольней,
Але поруч стома ды тленнасць.

Але ж трэба здавацца моцным
Усміхацца, калі балюча.
Прыйшоў час станавіцца дарослым
хаваць душу за дротам калючым.

Адкажыце, людзі, дзе выйсце?
І як мне забыцца на гэта,
Так далёка ўходзіць дзяцінства,
Уходзіць шчаслівае лета.



Ах, Каза мая нова, што вы Шэ

Ах, Каза мая нова, што вы
Шэ й клапоціцясь пра й дзяцінец?!
Бо ведзь будзе усё ў Косеў
Лепш за всэ нават, го, й гындэ ш.

ТольКі зь во: "раставраюцца" слёзы?
О! Дык то й гэта ш ці вільготнэ сцё!
У цябе, Танё, ё пыТань
Ды да блогера Вась?

Ну, як каб жыцьцё ўсё ўлад.
Бес памылачак, як тут в Янк.
Всё русізмы бо ды ятвязьк.