Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тодар Кляшторны

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Як сумна, любая, дакоры З твайго кілішка дапіваць, Калі так свецяць, Свецяць зоры, Калі так зоры зіхацяць. Пайсці б у ноч, Пайсці далінай, Пайсці чорт ведае куды... Не ўсе пратоптаны пуціны, Не ўсе стаптаны гарады. Пайсці, дзе ветры на азёрах З лістоты выткалі абрус... Люблю я шыр, Люблю я поле, Люблю я маці Беларусь. Тут кожны куст пяе каханне, Тут рэчка казкаю журчыць, Аповесць доўгую змагання Тут навявае кожны крыж. Дарогай ў далечы пайду я, Пайду часамі без дарог І кожны кусцік расцалую У растрывожаных палёх. Калі над цінаю імшараў Засвішча волат гарадоў, Я разаб'ю пустую чарку На полі выпітых гадоў. Не буду, любая, дакоры З твайго кілішка дапіваць, Калі над шляхам будуць зоры Сталёвай раніцай зіяць. Nike Magista Obra Low


Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)
Мерзлы месяц з-за гор васількамі Перасыпаў азёрную сінь. Стыне ўсё... Ледзянымі сярпамі Выйшла восень рабіну касіць. Тоўпы зор снегавым пералівам Разматалі ў палях павады. Быццам коні з намыленай грывай У пацемках застылі сады. Хтосьці там, у шырокім прыволлі, Дзе узмежкі гараць серабром, Заспяваў пра шырокае поле, Засвістаў ледзяным салаўём. Эх, як рвецца душа у прасторы! Штосьці хочацца вечна кахаць, і дзіцячае радасці зоры Ў ледзяных перазвонах збіраць. Мерзлы месяц з-за гор васількамі Перасыпаў азёрную сінь. Стыне ўсё... Ледзянымі сярпамі Выйшла восень рабіну касіць. Nike Air Max 270


Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)
Хачу жыць, Захлынацца і верыць. Піць каханьня нязведаны боль… Дай руку мне, Дай вусны, дай сэрца, Дай мне воч тваіх чад-алкаголь. Сёньня п’яны вячэрнія далі, Сёньня п’яна вячэрняя боль… Прамінайце, юнацкія хвалі Прамінайце жыцьцёвую мель. Прамінайце, жыцьцёвыя стыні. Хай заранкамі дні зіхацяць… …Прамінайце!.. А ў гэтых прамінах Ёсьць адвечная існасьць жыцьця: Маладосьць – Гэта дзіўная казка, Непаўторная ў нашым жыцьці… …Ападаюць Чароўныя краскі, Ападаюць, Каб больш не цьвісьці… Дай руку мне, Дай сэрца надломы, На калені прысядзь, абнімі; Прасьпявай пад вячэрнія бомы Пра затлеўшыя ў сэрцы агні. Ападуць залатыя лілеі. І каханьне чароўным віном Вечна чулае сэрца не грэе, Вечна душы не паліць агнём. Хай сягоньня ў туманнай дуброве Захлынаюцца шчасьцем вятры. Мабыць, заўтра Не мне, а другому Будзеш дзіўную ружу дарыць. Мабыць, я, Каб любоў дарагую Ад цябе і сябе захаваць, Не кахаючы, буду другую, Як асеньні “піон”, цалаваць. А сягоньня Мне хочацца верыць… Піць каханьня нязьведаны боль. Дай руку мне, Дай вусны, дай сэрца, Дай мне воч тваіх чад-алкаголь.Air Max 90 LTHR Suede