Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Няхаеў

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Там, дзе бой свой Трымаў Невядомы салдат – Цішыня ды спакой, Лес сасновы паўстаў, Там спяваюць вясной Салаўі па начах Ды гудуць трактары За ракой на палях. Ён застаўся тады Без падтрымкі, адзін: Скрыжаванне дарог, Крыжаваных машын Метадычная моц. і ён біўся, як змог! Кулямёт, тры гранаты, За плячыма – страна! Нейдзе - родная хата, Мама, тата, жана… Бой цягнуўся нядоўга, Мабыць, пару гадзін, Зброя ваяра змоўкла. Адышла ў далячынь Абаронцы душа, Ён ў акопчыку знік, Але ж ён дзве гадзіны Даў для іншых , для тых, Хто дайдзе да рэйхстага і распішацца там, Ля чырвонага сцяга- Пераможных сто грам!.. Дзе чакалі салдата Доўга – доўга, жыццё!, Закалочана хата, ў ёй – нікога ўжо, ўсё… Колькі ж іх, невядомых, У той вайне паляглі, А каго пахавалі, А каго – не змаглі. Схілім моўчкі галовы Перад памяццю іх: ім - удзячные словы! Бога молім за ўсіх… NIKE AIR MAX