Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вікторыя Шагойка

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Незабыўнае... Колькі розных малюнкаў, успамінаў жыцця. Колькі з імі пачуццяў прыходзіць. Кожны з нас пражывае тое нешта адно, Кожны з нас тое нешта праходзіць. Час мінуе, і з ім на старонках жыцця Кожны выпадак лёс утварае. Ён, бы маці, што кожнаму небам дана, У калысцы дзіця калыхае… Кажуць, тое каханне, што першым было, Не забыць нам ніколі-ніколі. Тое шчырае, любае пачуццё Застаецца у нас воляй-няволяй. Успамін пра той час, пра той дзень, тую ноч Пазабыць мы не зможам ніколі, Боль на сэрцы такі, што парваць на шматкі У любую хвіліну гатовы… Помніць кожную дату, і вочы, і смех, І сустрэчы, што сталі ўжо святам. Не забыць тую сцежку, імя і той грэх, Калі вусны сустрэліся разам. Так хацелася б зараз дагнаць, прытуліць, Дакрануцца да твару рукамі, У блакітныя вочы яго заглянуць… Але прорва лягла паміж намі… Пройдзе год так, другі і чацвёрты, Шмат мінуе ўжо часу пасля, Але сэрца аднойчы заб’ецца, Не мінуючы пачуцця. Пачуцця таго самага, шчыра-самотнага, Нават слезы з вачэй пацякуць. Так ужо жаночае сэрца ўстроена, Пачуцця таго нам не мінуць… І ўспомніш той час і той дзень, тую ноч, І той вечар, што выпаў апошнім… І не зможаш той боль ты ўжо праглынуць, Застанецца ён каменем вечным… Колькі розных малюнкаў, успамінаў жыцця, Колькі з імі пачуццяў прыпомніцца. Не забудзеш ты тыя старонкі пасля, Бо яны тонкім жалем напоўняцца… прысвечана таму, хто зразумее... Вікторыя.Ш Sneaker