Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Русілка

Сярэдняя: 4.7 (23 галасоў)

І радасць, і слава, і шчасця імгненне,
І роднага дома парог –
Каб верыць: з табою ад нараджэння
Бог.
Хваробы, сумненні і расчараванні –
Каб зразумець ты змог,
Што гэтаму свету адно апраўданне –
Бог.



Сярэдняя: 4.4 (27 галасоў)

Ах, каханне-аханне,
Ад уздыхаў млосна.
Прывіднымі страхамі
Тлуміш сон дзівосны.

Ой, насніла-высніла,
Аж сабе не веру!
Дзе падман, дзе ісціна,
Дзе сцяна, дзе дзверы?

Ці не на бяду маю
Б'ецца сэрца ў клетцы?
Пастаю, падумаю –
Землятрус у сэрцы.

Во спляла дарожаньку –
Што ні крок, то бокам.
Дарагі, харошанькі,
Выбачай – і з Богам!