Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юрась Пацюпа

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Цэнтон У чарах млее ноч. За рэчкаю ў аддалі гамоняць радасна паміж сабой кусты па той бок. Што па той? I ўжо знікаеш ты. Так многа шчасця, хоць яго было так мала. О, сэрца, ты не плач! — яшчэ не перастала нясцішна гаманіць у часе цемнаты. Пільнуеш, быццам смерць, гадзіны, дні, гады, калоціцца агонь, што губіць і ўздымае. Шкада разбітых мар. На цёмным дне жыцця мінулае сваё прыпамінаю я і кожны трэск, і стогн, і звонкі птушак сокат... Прыходзь у гэты лес, паветра тут глытай — у хвалях возера разліта пазалота: Само-Сіерра, Рэйн, Аара, По, Дунай!Off White X Max 90


Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)
                              На моих глазах сечена девица, во-первых 
                              розгами, потом шиповником...
                                                                            Г. Конисскый

                              ... загадалі яму трымаць за ногі Магдалену, 
                              каторая ўвесь час, як яе білі, плакала, 
                              паказваючы яму ўсе свае „сакрэты".
                                                                             А. Абуховіч

Маркіз дэ Сад укладваў каталог
сухіх метафізічных экзекуцый
і так у працу дзікую залёг,
перабіраючы даўнейшыя паскудствы
усіх краёў, народаў і эпох,
што нават ён, дазнаны ў той навуцы,
прызнаны мэтр, стаміўся ды знямог
і меўся ўжо спаліць натхненне ў грубцы...
Аднак — архіў тутэйшы напаткаў,
і слёзы пацяклі ў яго, а сліна
юрлівая сачылася між спраў.
Эстэцтвам і эротыкай ліцвінаў
захоплены — маркіз адно шаптаў:
„О, Беларусь, мая шыпшына!..".
Highsnobiety Style


Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)
Трайны санет з двайным кодам

Граматыкі вучыць           — карысна для паэта 
найгорш, здаецца мне     — віно і піва піць
і досціп засушыць           — без роздуму і мэты
пражыўшы, нібы ў сне,    — дзе хмель штодня кіпіць,

хто з слоўнікам карпіць   — той пазнае сусветы
той час няплённа жне    — хто з дзеўкамі грашыць
жыцця парвецца ніць     — і залатой ранетай
яно сарвецца ў снег        — у пекла заляціць;

а праца — гэта твой        — найпершы паратунак
падман з усмешкай злой  — дае заўжды ласунак
здароўе нішчыць ён,        — такі адвечны кон,

таму прымі, як дар          — нялёгкую навуку
свой пачуццёвы жар       — хутчэй аддай на муку
і атрымаеш плён:            — пачуеш вершаў звон.
Women's Fashion


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Санет-брахікалан

                         ...дань медовую на себе брати и уживати 
                                                            З даўнейшых актаў 
                         ...медок и горилочку дюбали.
                                                            «Прамова Мялешкі»

Сплаў
сот —
даў
мёд.
Слаў! —
год,
спраў
сплёт.
Прэч
з плеч 
жаль! 
Лепш 
цеш
жарсць...
Nike