Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зьмітрук Павал

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
*** Зь першым сьнегам цябе, яснавокая, Зь белым полем. Вось і ўсё: лістабой адгалёкаў, Адсваволіў. Скрозь, як вокам сягнуць, замалёвана Белай цішаю, Нібы аркуш для верша для новага, Што напішацца. Ты -- насуплены верабейка мой, Носік -- зьмерзлаю дзюбкаю. Як жа ўсьцешна мне саграваць цябе, Мая любая. І пазябласьць тваю як жа соладка Кратаць вуснамі. Зь белым садам цябе, яснавокая, Сьнежна-русая. ...І пасьля, ў нацепленай хаце На грудзях тваіх сон мой застыне... Ля тваіх атагрэтых пацеркаў Ля бурштынавых. NIKE SB