Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зьміцер Арлікоўскі

Сярэдняя: 3.4 (9 галасоў)

А што сэрца? Каму яно патрэбна,
Калі ўсе глядзяць толькі на цела?
Калі вочы палаюць дзіўным срэблам,
Але ім ўсё ж іншага хацелась.

А душа? Яна зноў маўчыць ды плача
Уначы, сярод цемры і болю.
Ніхто плачу таго не зможа ўбачыць,
Не пачуе ніколі, ніколі.

Сколькі можна так жыць у гэтым свеце,
Калі толькі краса, больш нічога
Не патрэбна людзям? Нібыта вецер,
Дні мінаюць, але не трывога.

Калі ўбачаць тое, чаго не бачна
І сагрэюць цяплом сваё сэрца?
Пакуль што яшчэ усё тут нязначна,
Але нешта-такі далей б'ецца.



Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Навошта нам грошы,яны ж не пахнуць?
Іх можна знішчыць адным толькі махам.
Навошта нам золата і дыяменты,
Калі вакол людзі хворы і бедны?

Навошта нам слава,навошта ночы,
Калі увесь час гуляць толькі хочам?
Навошта нам воля,калі ў няволі
Мы звыклі жыць,але супраць долі.

Навошта нам срэбра?Хлеб лепш нам дайце,
Калі вельмі трэба — дапамагайце.
Гэта не жыццё,толкі існаванне.
Колькі мы павінны быць ў чаканні?