Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зміцер Давыдзенка

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Мы з табой Стамбулам моцна загарэліся… Кажуць, там Эўропа з Азіяй сустрэліся, Але лёг між імі й раздзяліў Басфор. Шле мінуўшчына сучаснасьці дакор: Рэшткі велічы асманскай там і тут, Топ Капы, палац султанскі, цень і цуд, “Успамінаў горад”, так сцвяржаў Памук… Караблёў марскіх даносіць вецер гук, Мінарэтаў вежы неба працялі, Белых чаек рэй лунае сярод іх. Дух стамбульскі… як люстэрка – наш настрой. Мабыць, вернемся яшчэ сюды з табой. Места сховішчаў таемных і крыніц, Ёсьць тут месца і для нашых таямніц. Air Jordan IV 4 Retro Pinnacle Croc Pony Hair


Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)
Вецер дзьме ды дзьме, як быццам звар’яцелы. А мне выйсьці з дома ўтульнага так моцна закарцела. Вонкі як, ну як наважыцца пайсьці? Але месца знойдзецца для подзвіга у жыцьці… Красавіцкаю чаканай паравінай Сёлета гулялі ў сьнежкі, слізгалі па льдзінах Дзеці, ды плялі вяночкі з дзьмухаўцоў I каралі з іх рабілі для снегавікоў. У траўні лёг на квеценьню пакрыты сад Нечаканы ды няўмольны сьнегапад. Напярэдадні прыхода лета раптам Страсянула места ўсё магутным ураганам. Што рабіць тут? I такім вясны бывае шлях. Затрымалася зіма ў яе ў гасьцях. Ёсьць рэзон свой у стыхій адвечнай барацьбе. Ўбачым мы яго, адчуем у сабе. Чуеш, вечарам гучыць птушыны сьпеў. Час ужо ствараць ім пары падасьпеў: Песьня льецца шлюбная з начных галін, Подых поўначы не спыніць тых хвілін. Nike