Выключваеш святло і знікаеш.
Навобмацак мо патрапіш- кранаеш.
Твае рукі, мае сціскаеш,губляеш..
Зноў навобмацак..не мяне.
Святло. Праява. Рэчы на сваім месцы.
Ланцуг цягнецца:
Я да цябе-ты да мяне.
Ланцуг поўніцца:
Ты мною- я табою.
Разгубіліся звёны..-ланцуг скончыўся..
Шукаеш закрыўку?
Палянь у маім кармане.
Спалучэнне?..не.
Любоў. Каханне.
Каханне. Любоў. Каханне?
Хто скажа з чаго такое хістанне?
Існуе жыццёвае меркаванне:
Няма любові, нямашака і каханне,
А толькі жывёльнае ў пасцелі гайсанне.