Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зоя Калкоўская

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
А ты ўяві, што мяне не было, што я толькі сон, летні сон і не болей. Выконвай сваю нудна-шэрую ролю - жаданае шчасце ў вечнасць сплыло. Калі ж раптам зноў паласне бліскавіцай па сэрцы каменным ружовы ўспамін, ідзі за туман, дзе зарой-зараніцай мы ткалі жыццё, не лічылі хвілін. Ідзі, мой каханы, і не азірайся. У казкі павінен быць добры канец. Не хібіць душою ты толькі старайся, і шчасце нас зноў павядзе пад вянец ADIDAS


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Адбалела незагойнай ранай памяць, Выліўшыся фарбамі карцін. Ды не засціла тугой пакуты замець ні любоў, ні веру, ні пачын. Хоць душа параненаю птушкай Залятала ў творчасць зноў і зноў, Але спелы ўспамін надзею гушкаў, Славіў мужнасць, вернасць і бацькоў. Сёння з намі ён з карціны кожнай Размаўляе моваю дабра. Кажа нам: жывіце асцярожна, Памяць не шануе ліхвяра. Air Jordan


Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)
Я хачу, каб ты жыло, маё харошае, трапяткое, мужнае і сціплае... Ведаю, што не куплю цябе за грошы я, шапаткое, мудрае і мілае... Я хачу, каб выспела ты, гожае, у душы маёй прывабнай песняю, каб мелодыя плыла прыгожая і гаіла далеч думкай весняю. Air Jordan XIII 13 Shoes


Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Шлях да сябе-па сцяжынках Роду, а іншага-проста няма. Няма ні надзеі, ні сілы ў народа. Ды і самога народа няма. Няма ні любові, ні праўды гаючай, няма прыгажосці, святла, няма паратунку ад злосці сляпучай, ад стратаў, бязвер'я і тла. Шлях да сябе-па сцяжынках Роду. І нават калі занямог-ідзі, бо там паратунак і веліч свабоды. Са сцежкі сваёй не сыдзі. Nike Air Huarache