Куля ў галаве
засела,
яшчэ пасля той
вайны.
Не бачыла
	куды
	ляцела
і трапіла
	у чужыя
	сны.
Той год,
	тая вечная
	доля,
чалавека,
	які спіць,
	бачыць сны.
Ён страляе,
	калі адбіраюць
	волю.
Ён ідзе
	па зямлі,
	да вайны.
І ён гіне
	ні вольным,
	ні сытым,
чалавекам,
	які бачыў
	сны.
І ляжыць
	на зямлі
	ён забітым,
чалавек,
	што пайшоў
	да вайны.