Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Забілі герояў. Забылі герояў. Будуем краіну на іхніх касцях. Іржой пакрываецца іхняя зброя. Крывёй іх чырвонай паліты наш сцяг. Забыліся мову, якой гаварылі Сівыя легенды радзімай зямлі. Ў самых сабе нешта святое забілі, А ўсё не святое за так аддалі. Цяпер ганарымся сваёю бядою: Адсутнасцю нацыянальных ідэй. Мяшаем гарэлку з крынічнай вадою, Чакаем, калі к нам прыйдзе Праметэй. Але ўсё дарма, і няма добрых вестак. Народ наш гатоў адысці у нябыт. У стотысячны раз з навінаў і звестак: «Ничто не забыто. Никто не забыт». Глядзім у мінулае позіркам прагным, Бо болей не маем нічога свайго. Сядзім у балоце, канкрэтней – у багне. І будзем сядзець да канца усяго. Air Jordan XX9 Low