Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Я хачу напісаць паэму
І атрымаць за яе заробак і прэмію.
Але я ведаю, што нават калі я напішу з дзясятак паэмаў,
Не атрымаю ні заробку, ні прэміі.

Ага, я скеміў: трэба пісаць раманы.
Але каб пісаць раманы,
Не мусяць быць кішэні падраныя,
А ў мяне кішэні падраныя.

Вой, вой, вой. Дзе выйсце з тупіку праблемы?
Нікому не патрэбныя паэмы.
Усім патрэбныя раманы.
Мо напісаць раман пра кішэні падраныя?

Так, раман пра кішэні падраныя
Быў бы выдатным раманам,
Але яго ніхто чытаць ня будзе,
Бо сёння пра беднасць ня любяць чытаць людзі.

Трэба пісаць пра кішэні грашыма зашмальцаваныя
Гламурных блядзей і фешэнебельных наркаманаў.
Мо напісаць раман пра чыноўніка?
І назваць, прыкладам, «Пявун у цярноўніку»?

Вось тады дакладна ўсе будуць чытаць і нахвальваць мяне, генія,
І дадуць мне заробак і прэмію,
І пакажуць па тэлевізары,
І нават дупу выліжуць.

Такія цяпер людзі.
Дзіва, а не народ.