Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

«Ружа»

Сярэдняя: 4.4 (78 галасоў)

А ці міг, ці век — не знаў ніхто там,
Колькі моўчкі праляжалі мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы.

Толькі раптам лютаўская сцюжа
Адступіла быццам, адлягла.
Чую і не веру сам я — «Ружа»:
«Ой, расцвіла ружа, расцвіла...»

Азірнуўся: ціха ў задуменні
Сам сабе спявае зампаліт.
Слухаем. І нікне поўнач ценем,
Іншыя ўстаюць хлапцам палі.

Случчына каму, каму у песні
Амсціслаўшчына яго ўстае,
Мне ж — рачэнскі край, маё Палессе,
Вербы, вочы ясныя твае.

І узбек, сусед мой, вочы мружыць
(Што ён прыгадаў у той цішы?),
Слухаў, слухаў і ўсміхнуўся: «Ружа.
Ружа, — зноў ён паўтарыў, — якшы».

І да самае атакі потым
Больш не думалі аб сцюжы мы
На краі сыпучага сумёта
Пасярод марознае зімы.



У такія жахлівыя імгненні

У такія жахлівыя імгненні гісторыі такі пяшчотна-трымклівы верш