І адшумеў ужо мой сад,
Ды й кліча йзноў мяне радзіма,
І вёска з жменею тых хат,
Ля плота ў чырвані рабіна...
І поле, дзе ты маладым
Калісьці з дзедам статак пасціў,
І лес - той ціхі і сівы,
Што прад зімою лісце страціў...
Дзяўчына тая, што кахаў,
Аднак не скрочыш ты з дарогі:
Цяпер ўжо іншы час настаў,
Насталі новыя трывогі.
Цябе чакае плот стары,
Сагнуўшыся, бы пьяны ў пекле,
За вёскай "вышыя" кусты,
Што год ці два ўжо як ссеклі...
Усё тут хочацца абняць,
Што помнішь ты, і дзе вы жылі,
Той край, дзе год, а можа пяць,
Твае гады адгаманілі.
Добры верш...и близки и милы
Добры верш...и близки и милы для сэрцу..Дякую аутару!!!Я таксама з вески и близки да болю па далекай Роднай прасторы...па той зямельцы што шчыра трымали мае ноги,па тых сцяжынках якия прывяли сюды...па той крыницы што талила смагу...па таму паветру што давау неабходны кисларод...Па Дому...яки не дае спакою...и дае силы...жыць...и исци далей!Дякуй...