Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ісціна

Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)

Спарадзіла мяне маці ў белы свет.
Апусціла на ламачча. След у след
Па карчах ды па балотах
Пацягнуўся я з ахвотай
За старой варажбіткай гарбатай
Ісціну сватаць.

Гаварылі: не гідзіся ты гарба,
Як дагоніш, аглядзішся –
Малада Жана-Ісціна…
Горб на спіне – гэта, браце, не бяда.
Торбу поўную не кіне,
Без пасагу не прынадзіш жаніха –
Вось і цягне, і скругляецца спіна.

Пасівелая аблудная карга
Захацела – апалудню прыкульгаў
Да старой варажбіткі гарбатай,
Думаў: ісціну сватаю…
Па карчах ды па балотах
З панядзелка да суботы:
“Што там?! Што там?!” – і ламота
У суставах,
Аж прыстаў я…

У нядзелю аглядзеўся –
Дзень святы –
І сумеўся:
Во брыдота!
Гэта ты? Ісціна?!
У цябе ж і спераду – спіна!