Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

філасофія

*

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Я адпускаю
у былое,
тых, хто чужым
цяпер мне стаў.
Хто на пытанне:
“Ты са мною?..” —
Нічога мне
не адказаў.

І хто пайшоў
дарогай іншай
сярод мільёнаў
тых дарог.
Я тут не Бог,
трымаць каб лішніх,
і асуджаць
я тут —
не Бог.



*

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Хто не сышоў —
той сыйдзе.
Пойдуць ўсе:
бязбожныя і вернікі;
багатыя і бедныя;
хлуслівыя і чэсныя;
і змагары, і здраднікі;
спакойныя, нервовыя;
шчырыя, двудушныя;
моцныя, слабыя;
добрыя і злосныя;
хто хоча, хто не хоча;
хто любіць і хто не…

P.S. Смерць — адзіная справядлівасць.



***

Яшчэ не ацэнена

Жартуе,нібы з мышшу,лес са мной.
І ен ужо мае цярпенне выграб.
Дзяжурыць неадступна над душой,
А быццам адступае-робіць выгляд.

Амаль заўжды ў прэтэнзіях сваіх
Непастаянны ен са мной чамусьці.
То ўбок адыдзе на кароткі міг,
То раптам зноўку кіпцюры запусціць.

Ці скажа спачувальна:"Ну,бяжы-
Хай воля раны ўсе твае загоіць..."
Вось я пабег.На нейкім рубяжы
Апомніцца і зноў мяне дагоніць.

Свой крыж уласны несці на плячы
Есць абавязак годны і належны?
Няўжо ен марны спосаб-уцячы
Аднойчы ад апекі непазбежнай?



***

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Гляджу на хмары ў небасхіле –
яны далёка ад мяне.
Мяне, напэўна, ўжо забілі.
Нясуць кудысьці у труне.

Гляджу на гэты жвір халодны –
Прыют апошні будзе тут.
I злыя свечкi, як паходні,
Хутка закончаць вершыць суд.

Няхай мяне ужо не стала,
мяне не трэба адпяваць.
Усё ж, на свеце смерці мала!
Давайце ж піць, гуляць, спяваць!



--