Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

11 красавіка 2011

Сярэдняя: 4.9 (203 галасоў)

Цяжка. Выбух. Вагон. Людзі. Сіта.
Цішыня. Крыкі. Стогны. І крок.
Кроў. Граніт. І кавалкі ... граніту.
І заплечнік. Жыццё. Лёс. І змрок....

Дзед. Дзяўчынка. І хтосьцi. І цела.
Ачапленне. і стогн. Без нагі...
Хлопчык. Лекар. Насілкі. Бінт. Белы.
і чырвоны. Хутчэй. і другі ...

Бессэнсоўна ... За што? Кроў. Ваніты.
Турнікеты. Шкло. Пыл… На вачах...
Дом. Гарэлка. Жах. Слёзы… нібыта ...
Заўтра. Раніца. Школа. Дачка ...

11 красавіка 2011



Гэткi крык душы... Выдатна!

Гэткi крык душы... Выдатна!

Оказывается, у Владимира

Оказывается, у Владимира Пилиноги это стихотворение есть и на русском языке, и не слабее!
Взрыв в метро 11 апреля 2011 года. Минск
Владимир Пилинога
Тяжело. Взрыв. Вагон. Люди. Сито.
Тишина. Крики. Стоны. И мрак.
Кровь. Гранит. И куски...И гранита.
Жизнь. Судьба. Темнота. И рюкзак...

Дед. Девчонка. И кто-то. И тело.
Оцепленье. Милиция. Вой...
Врач. Носилки. Парнишка. Бинт. Белый.
Красный. Быстро. Дорогу. Другой...

Беспричинно...За что? Кровь. И рвота.
Стёкла. Пыль. Турникеты. Дом. Ночь.
Сон. Кошмар. Водка. Слёзы. Хоть что-то...
Завтра. Утро. Школа. И дочь...
12/04/2011( www.stihi.ru/2011/08/04/3681 )

Парада Уладзіміру Пілінозе і

Парада Уладзіміру Пілінозе і іншым пачынаючым паэтам: ня варта трагізм сітуацыі ці пачуццяў парадаваць эстэтыкай гарору ("стогны, кроў, ваніты, без нагі" і гэтак далей). Знешне гэта выглядае кранальна, але з мастацкага гледжання - гэта натуралізм гарору, натуралізм мясніка. Не ідзіце, маладыя паэты, за эстэтыкай Амерыкі і Захаду, дзе ў фільмах, кнігах "смакуецца", як ў герояў выцякаюць вантробы, адсякаюцца галовы і гд. У выніку - у чытачоў і гледачоў парушаецца псіхіка.

Дзякуй за параду.

Дзякуй за параду. Сапраўды,натуралізму хапае, але ж ня трэба бачыць толкi тое, што бачна.
"Заўтра. Раніца. Школа. Дачка ..."
I верш быў напiсаны 11.04.2011,адгэтуль...
Усё роўна, вялiкi дзякуй!

Моцна! Цяжка!

Моцна! Цяжка!

Не ведаю, ці асабістыя гэта

Не ведаю, ці асабістыя гэта перажыванні аўтара, але напісана так, як быццам перажыта ім самім. Цяжкі верш. Сэрцам адчуваецца кожнае слова.

Сапраўды, моцна! Бярэ за душу

Сапраўды, моцна! Бярэ за душу да слёз ...

Закранула....

Закранула....

Безумоўна, з апошняга гэта

Безумоўна, з апошняга гэта самы моцны верш! Кожнае слова бярэ за душу, стукае звонам, сціскаецца сэрца ...

Моцна! Цяжка! Кожнае слова!!!

Моцна! Цяжка! Кожнае слова!!! Верш такі моцны, што крануў меня аж да слёз.

Выбітны верш. Кожнае слова

Выбітны верш. Кожнае слова трапляе сэрца. Цяжка...

Вельми выдатны верш!

Вельми выдатны верш! Цяжка.
...дзякуй.