Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юры Літвін

Сярэдняя: 4.9 (14 галасоў)

Прачынайся! Браток Беларус!
зноў Радзіма зняслаўлена, ў кратах,
зноў Хрыста прыбіваюць на крыж,
чорны страх пасяліўся ў хатах!

Мы па першаму снегу ідзем,
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.

Падымайся! Браток Беларус!
супраць цемры, што балем кіруе
і па душах знявечаных, лёсах,
карагоды вядзе, ды танцуе.

Мы па першаму снегу ідзем
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.

Ты паўстань! Мой браток Беларус!
сэрца меч агалі свой без страху,
вынішчай гэты чортаў хаўрус –
вольны ты! – Не кладзіся на плаху.

Мы па беламу снегу ідзем,
пад свінцовым дажджом паміраем,
з намі Бог і Анел, і Свабода,
ды лунае наш сцяг па-над Краем!



Сярэдняя: 4.6 (12 галасоў)

Сцяжынкамі стаптаная,
бязмежныя палі;
такая ты жаданая,
чакаеш ты калі.

У балотах тонуць хаты,
страчаюць нас буслы;
вяселле, скачуць сваты —
таксама паскачы!

Народ ліхі, вясёлы,
есць бульбу, п’е віно;
ён моцны, або кволы —
сядзіць, глядзіць у вакно.

I я сяджу i мару,
к табе мая любоў;
прыму любую кару!
Радзіма! Зноў i зноў!