Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

36 радкоў сучаснага стану

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Сарваўшы сум свой з кожнай той мінуты,
Што я пражыў у гэтай цемры,
Увайду ў новы свет я безпакутна,
Пакіну ў старым быце нервы,
Якія мне прыйшлося траціць
Н а ўсякі люд паганы.
Раблю ўсё для вас я, наце,
Я чалавек адданы,
Я чалавек сумленны,
Але за што жыццё вы мне псуеце?
Не ведае ніхто з вас, пэуна,
Колькі мне жыць на Свеце…

Сарваўшы сум свой з кожнай той мінуты,
Не павярнуўшы галаы назад,
Пайду ў перад, зкіну путы,
Адзін- мацней я буду за атрад.
Чаму адзін? Спытае нехта ў мяне,
Паглядзіць у вочы мне, а там…
У бяздоннай глыбіні, пачуе:
“З кім яшчэ, ну з кім?..
Я ж не магу даверыцца сябрам…”
А сапраўды, дзе сябар мой?
Ці ў полі ён скаціну пасвіць,
Ці тую ж самую вядзе дамоў і ласціць?..

Сарваўшы сум свой з кожнай той мінуты,
Я буду бцца за жыццё сваё.
Не будзе мне канцом- атрута,
Усё мне будзе- за жыццё!
Для чалавека ўсё мачыма,
І дапаможа вера ў Бога.
Стаяць анёлы за плячыма-
Чакае добрая дарога…
Я жыву! І дзякуй Богу,
Не ведаю які мне выпаў лёс!
Сам выбіраю я дарогу,
Але… каб чорт у бок ды не аднёс….



Дачытаць не здолеў.

Дачытаць не здолеў.