Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аблога

Яшчэ не ацэнена

Агні гараць на вежах. Вораг блізка.
Бывай, мой дружа! Нам не адстаяць
Ні дом, дзе мы гайдаліся ў калысках,
Ні храм, дзе нас хацелі адпяваць.
І колькі ні стаяць на гэтых сценах,
Зруйнуюць іх. Дарэмна ты - герой,
Бо ціха выпаўзае здрада з ценю
У час, калі патрэбны кожны вой.
Зруйнуюцца, згараць метал і дрэва,
Камень і шкло... Што застанецца нам?
Але што - сцены? Горад стане гневам,
І сэрцам стане зруйнаваны храм.
І мы і ў гэтым свеце, і ў наступны
Ідзём з любоўю да зямлі сваёй.
Гараць агні на вежах недаступных
Душы тваёй, душы маёй жывой.



Верш цудоўны. Толькі

Верш цудоўны. Толькі падумалася: магчыма, лепш было б "каменне", а не "камень". Дзякуй.