Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аблокі памяці

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Аблокі памяці Аблокі маёй памяці Плывуць удалячынь, Пакружацца і зноў Лятуць у вырай. Але мне і сумаваць цяпер Зусім няма прычын, Калі сказаць вам Ад душы і шчыра. Я лёгкай дзьмухавінкаю Ўзьлятаю да аблок, Жыцьцё сваё З нябёсаў аглядаю. Як добра, што ўсё дробнае Ня бачыцца здалёк, Як добра, што ўсё дрэннае Зьнікае. Суседжуся тут з птушкамі І зь ветрам, і парой Сам станаўлюся Трошкі бесхацінцам. Здаецца, яшчэ крышачку – Ўзгадаецца пароль Ў краіну непаўторную Дзяцінства. Аблокі маёй памяці Памчаць тады на ўрок, Дзе ты якраз Перада мной сядзела. Вярнуцца б на хвілінку, Каб паправіць касьнічок, Той, за які калісьці Тузаў сьмела. Аблокі маёй памяці Плывуць удалячынь, Пакружацца і зноў Лятуць у вырай. Але мне і сумаваць цяпер Зусім няма прычын, Калі сказаць вам Ад душы і шчыра. Я ўдзячны вам, аблокі, Што для вас няма мяжы, Што з вамі можна Вандраваць бясконца. Аблокі маёй памяці Плывуць удалячынь, Ў краіну, дзе заўсёды Сьвеціць сонца. 19.05.2013 Nike Sneakers