Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Абрастаем. Паперамі, рэчамі...

Сярэдняя: 4.5 (346 галасоў)
Абрастаем.
                Паперамі, рэчамі,
абавязкамі,
                 звычкамі,
                               стрэчамі.
Абрастаем болямі, охамі.
Як валун абрастае мохам,
абрастаем мохам абставін.
Абрастаем даўгамі, хвастамі.
Абрастаем, як бераг кустамі.
«Дзе чужое, дзе наша? —
                                        пытаем. —
Дзе расцём, а дзе абрастаем?» —
Мы пытаем.
                  Гэта няпроста
абрастанне адрозніць ад роста.
На душы маёй —
                          шчэць густая.
Адчуваю:
              ідзе абрастанне.
Адчуваю: ідзе абрастанне.
Ды спыніць яго я не ў стане.
А быць можа,
                    спыніць я ў стане?
Можа, ўзяць
                   ды узняць паўстанне?
Можа, ўсёю першаасноваю
абудзіцца па-вясноваму?
Жыць пачаць са старонкі новай –
яшчэ чыстай,
                   яшчэ вясновай?
Толькі як жа мы паўстанем,
калі кожны міг абрастаем,
расстаёмся з самімі сабою —
нехта з боем,
                    а нехта без бою...
Air Jordan Spizike 3.5 Shoes


Экстра!

Экстра!

Верш - супер!

Верш - супер!

Абрастанне - гэта пакой, чым

Абрастанне - гэта пакой, чым больш да яго цягнешся, тым больш адчуваеш, што нечага не хапае, але зразумець, чаго именна, не у силах...

спадабауся!добры верш!трэба

спадабауся!добры верш!трэба пра гэта падумаць кожнаму!

якая праўда! гэты верш -

якая праўда! гэты верш - адлюстраванне майго настрою сёння!

Так на самой справе i

Так на самой справе i ёсць....Усiм абрастаем чым толькi можна ....Але дзе нашы добрыя справы-вось рытарычнае пытанне....

Калi быу напiсаны гэты верш?

Калi быу напiсаны гэты верш?

Добры верш

Добры верш

верш Па расе ацаніце калі

верш Па расе
ацаніце калі ласка

Што за верш? І дзе яго

Што за верш? І дзе яго знайсці?
Бо гэты верш сапраўды грунтоўны.

vershy.ru/category/andrei-kaz

vershy.ru/category/andrei-kazlou